БЕЛ Ł РУС

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы

24.02.2026 / 18:13

Nashaniva.com

У ЗША абвастраецца спрэчка вакол мыт, уведзеных у апошні год прэзідэнтам Дональдам Трампам. Пасля рашэння Вярхоўнага суда, які прызнаў большую частку гэтых мыт незаконнымі, буйная лагістычная кампанія FedEx падала пазоў супраць урада ЗША. Гэта першы пазоў ад буйной амерыканскай кампаніі пасля згаданага рашэння, піша Bild.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

FedEx патрабуе вярнуць ёй усе выплачаныя мытныя зборы за імпартаваныя тавары, гаворка ідзе пра мільярды даляраў. Пазоў накіраваны супраць Мытнай і памежнай службы ЗША і разглядаецца ў Міжнародным гандлёвым судзе.

Суд пакуль не вызначыў, што рабіць з ужо сабранымі сродкамі, хоць і прызнаў, што прэзідэнт не меў права самастойна ўводзіць мыты на падставе закона аб надзвычайным становішчы — гэта, паводле рашэння, з’яўляецца выключнай кампетэнцыяй Кангрэса. У цэлым імпарцёры ўжо заплацілі больш за 130 мільярдаў даляраў у выглядзе штрафных тарыфаў.

Пасля рашэння Вярхоўнага суда мытная служба заявіла пра спыненне спагнання адпаведных збораў. У адказ Трамп анансаваў дадатковыя 10-працэнтныя, а пасля і 15-працэнтныя мыты для імпарцёраў па ўсім свеце, аднак афіцыйна гэтая пастанова пакуль не аформленая. Еўрапейскі Саюз у адказ на тое, што адбываецца, замарозіў падпісаную летам 2025 года гандлёвую дамову з ЗША.

Чытайце таксама:

Еўрапарламент прыпыніў працэс ратыфікацыі гандлёвай дамовы з ЗША праз няпэўнасць з трампаўскімі мытамі

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%

Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам

Каментары да артыкула