Свет88

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам

Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што Трамп перавысіў свае паўнамоцтвы, ужываючы Закон аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA) 1977 года для ўвядзення сваіх мытаў. Гэта тычыцца значнай часткі тарыфаў, але не ўсіх.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Канстытуцыя ЗША дае Кангрэсу выключнае права вызначаць імпартныя тарыфы, але Трамп сцвярджаў, што можа ўводзіць мыты без згоды заканадаўчай улады, апіраючыся на IEEPA. Закон дазваляе прэзідэнту пасля абвяшчэння надзвычайнага становішча рэгуляваць эканамічныя аперацыі, уключаючы імпарт замежнай прадукцыі.

«Калі б Кангрэс меў намер даць прэзідэнту асаблівыя і экстраардынарныя паўнамоцтвы па ўвядзенні тарыфаў, ён зрабіў бы гэта прама», — гаворыцца ў рашэнні Вярхоўнага суда.

Пад дзеянне рашэння суда трапілі «ўзаемныя» мыты для большасці краін свету, тарыфы на тавары з Кітая, Канады і Мексікі, абгрунтаваныя барацьбой з кантрабандай фентанілу, а таксама «другасныя» мыты супраць Індыі ў адказ на закупкі расійскай нафты.

Тым не менш, рашэнне суда не закранае мыты на імпарт сталі і алюмінія, бо яны ўводзіліся на падставе іншых заканадаўчых актаў.

Каментары8

  • вой
    20.02.2026
    дык гэта дзед панарошку гуляўся?
  • Žvir
    20.02.2026
    Heta zvanočak respublikancam da Listapadaŭskich vybaraŭ...
  • 20.02.2026
    К цыганке не ходи этот же суд отменит большую часть пис деал заключенных дуней. Оставшуюся часть отменят психиатры .

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць