БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» выпусціла святочныя цукеркі з шампанскім

25.02.2026 / 17:14

Nashaniva.com

У Беларусі ў продаж паступіла абмежаваная серыя цукерак з ружовым шампанскім. Навінку прадставіла кандытарская фабрыка «Камунарка», паведамілі ў канцэрне «Белдзяржхарчпрам».

Фота: instagram.com/kommunarka.by

З 25 лютага цукеркі можна набыць у фірмовых крамах прадпрыемства. Вытворца адзначае, што ў складзе — далікатная памадка і вадкая алкагольная начынка з ружовым шампанскім у цёмным шакаладзе.

Падкрэсліваецца, што прадукцыя выпушчаная абмежаванай серыяй. Яна прымеркаваная да свята 8 сакавіка.

Чытайце таксама:

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?

Каментары да артыкула