Эканоміка44

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам

Карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся цэнамі на айчынныя цукеркі ў Беларусі: многія сягаюць 50 рублёў за кілаграм. «Радыё Свабода» паглядзела, як адрозніваюцца цэны на айчынныя і імпартныя ласункі і ці ёсць розніца ў іх складзе.

Ілюстрацыйнае фота
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У сацыяльнай сетцы Threads абмяркоўваюць цэны на беларускія кандытарскія вырабы. Карыстальнікаў абурае, што замежныя цукеркі часта таннейшыя за беларускія. Ці сапраўды гэта так?

Беларускія цукеркі і расійскія аналагі

Беларускі брэнд ад «Камунаркі» — цукеркі «Птушынае малако» — каштуюць 33 рублі 75 капеек за кілаграм. Склад выглядае натуральным: няма пальмавага алею і кандытарскіх тлушчаў, але ёсць какававы алей і масла — натуральныя прадукты. Таксама ў складзе ёсць эмульгатар E476, які выкарыстоўваецца як дадатак да шакаладу, не прызнаны шкодным.

Расійскі аналяг гэтай цукеркі «Птица-сладуница» прадаюць са зніжкай — 13 рублёў 89 капеек за кіло, то-бок у 2,4 раза танней. Аднак яе склад адрозніваецца. Пальмавы алей выкарыстоўваецца як заменнік какававага алею і малочнага тлушчу, замест шакаладу тут кандытарская глазура. У складзе расійскіх цукерак адразу некалькі эмульгатараў-стабілізатараў тыпу Е.

Вытворчасьць цукерак на "Камунарцы", архіўнае фота
Вытворчасць цукерак на «Камунарцы», архіўнае фота

Беларускія цукеркі «Какосік» ад вытворцы «Шакаладава» каштуюць 22 рублі 45 капеек за кілаграм. Расійскі аналаг Miss Ko-Ko ад расійскага вытворцы «Сладуница» таннейшы на 4 капейкі. У складзе і там, і там ёсць пальмавы алей, замест шакаладу — глазура. Аднак у беларускім варыянце ёсць натуральная какосавая стружка і менш тлушчаў.

Беларускі брэнд ад «Камунаркі» — шакаладныя цукеркі з арэхам «Любімая Алёнка» — каштуюць у гіпермаркеце Green 51 рубель за кілаграм.

Цукеркі Nuts ад расійскага вытворцы «Нестле Россия» прадаюць са зніжкай па 39 рублёў 24 капейкі. Розніца з беларускім аналагам — 11 рублёў 76 капеек, ці 22%. Да зніжкі цана была 45 рублёў 15 капеек, г. зн. меншая за цану на «Любімую Алёнку» на 5 рублёў 85 капеек.

Іх склад падобны: і там, і там ёсць шакалад, арэхі. Калі параўноўваць больш падрабязна, то ў беларускім варыянце ёсць «тлушч кандытарскі», што можа быць сумессю раслінных алеяў. У імпартных цукерках пазначана «раслінны алей». Але ў абодвух выпадках не пазначаецца, які гэта канкрэтна алей.

На «Камунарцы» не раз заяўлялі, што не выкарыстоўваюць у сваіх прадуктах пальмавага алею. Аднак прызнаваліся, што такі алей можа быць у «кандытарскім тлушчы», бо яго не робяць на фабрыцы, а завозяць. Складнік «раслінны алей», пазначаны ў складзе расійскіх цукерак, таксама можа змяшчаць пальмавы алей.

Што выбіраюць людзі

Сэрвіс е-дастаўка на запыт «цукеркі» выдае 41 найменне беларускай вытворчасці і 29 — расійскай. Еўрапейскіх брэндаў пры гэтым вобмаль і яны каштуюць непараўнальна больш. Напрыклад, у крамах можна знайсці нямецкія шакаладкі Ritter Sport. Цана пачынаецца ад 11 рублёў. У суседніх краінах ЕС гэтыя шакаладкі таннейшыя, у Літве, напрыклад, 2,89 еўра, ці 9 рублёў 88 капеек па цяперашнім курсе.

Набор нямецкіх цукерак Toffifee у Green прадаюць па 11 рублёў 99 капеек за каробачку вагой 125 грамаў. У Літве гэтыя ж цукеркі каштуюць 10 рублёў на беларускія грошы.

Украінскіх цукерак у беларускіх крамах зараз няма. Архіўнае фота
Украінскіх цукерак у беларускіх крамах зараз няма. Архіўнае фота

«Радыё Свабода» на ўмовах ананімнасці распытала спажыўцоў, якія цукеркі яны купляюць. Многія заўважылі, што беларускія кандытарскія вырабы падаражэлі. Аднак большасць апытаных кажуць, што ўсё адно купляюць беларускія маркі, «хоць і радзей — праз цэны».

А расійскія цукеркі, па назіраннях суразмоўцаў, пачалі з'яўляцца пару гадоў таму, большасць у танным сегменце, і яны «саступаюць якасцю і смакам».

Згодна са статыстыкай Белстату, сярэднія цэны на глазураваныя шакаладам цукеркі за год (сёлетні студзень да леташняга) выраслі на 23,4%, шакалад падаражэў на 18,3%.

«На цэны можа ўплываць лагістыка»

Старшая навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра Beroc Анастасія Лузгіна называе дзве прычыны вышэйшай цаны на беларускія кандытарскія вырабы. Гэта лагістыка і якасць.

«Дзесьці можна панізіць цану, скараціўшы выдаткі, каб пры гэтым не пагоршылася якасць. У Беларусі гэта не заўсёды могуць своечасова зрабіць, асабліва на дзяржаўным прадпрыемстве. Таксама ўплывае лагістыка, цяпер з пастаўкай інгрэдыентаў могуць быць складанасці. Імпартныя таннейшыя цукеркі могуць быць горшай якасці: ці ёсць там, напрыклад, пальмавы алей, ці склад больш натуральны. З аднаго боку на цану ўплывае эфектыўнасць вытворчасці, а з другога — шляхі паставак інгрэдыентаў», — кажа экспертка.

У 2023—2025 гадах рэзка раслі цэны на какава-бабы — адзін з асноўных відаў сыравіны для шакаладу і цукерак. Гэта было звязана з неўраджаем у Заходняй Афрыцы. У пачатку 2026 года цэны на какава-бабы пачалі зніжацца.

Каментары4

  • Менскія
    12.02.2026
    Калі быу́ дырэктарам "камунаркі'' Марат Новікау́, прадпрыемства толькі узнагароды міжнародныя атрымлівала, а вось калі Валет і ягоная банда забралі прадпрыемства, то і якасць пайшла уніз.
  • Žvir
    12.02.2026
    Проста жыхар, dzie pačytać ?
  • Якасьць перад колькасьцю
    13.02.2026
    Расейскае сьмецьце таннейшае за беларускія цукеркі. Нч ешце смецьце. Купляйце беларускае.

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы10

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

Дашкевіч пра Пазняка: «Гэта разбуральная праца, яна дэмаралізуе, раз'ядноўвае». А Ціханоўскай ён захапляецца66

Акцёра Шая Лабафа арыштавалі за бойку падчас святкавання масленіцы ў Новым Арлеане2

У Даніі выдалі першы пашпарт замежніка грамадзянцы Беларусі без статуса ўцекача2

Гэты спартсмен самы хуткі на лёдзе. Эксперты бачаць яго будучыню і ў веласпорце

У Кобрыне хацелі выкрасці дзіця? Міліцыя праводзіць праверку

Зяленскі даручыў украінскай камандзе на перамовах арганізаваць сустрэчу з Пуціным у Жэневе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы10

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць