БЕЛ Ł РУС

Адзін з банкаў вярнуў кліентам амаль чвэрць мільёна рублёў пераплаты за крэдыты

25.02.2026 / 21:35

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што адзін з банкаў павінен вярнуць кліентам больш за 226 тысяч рублёў пераплаты за крэдыты. Парушэнні выявілі ў канцы 2025 года: аказалася, што банк не выконваў патрабаванні грамадзянскага і банкаўскага заканадаўства, а таксама ўмовы крэдытных дагавораў.

Як высветлілася, яшчэ ў красавіку 2022 года банк у аднабаковым парадку змяніў умовы па крэдытах. Ён замацаваў фіксаваную гадавую працэнтную стаўку замест ранейшай пераменнай, якая складалася са стаўкі рэфінансавання і дадатковых пунктаў. Пры гэтым кліентам пра змены не паведамілі.

У пракуратуры патлумачылі, што ў апошнія гады стаўка рэфінансавання ў краіне зніжалася, таму і працэнты за крэдыты павінны былі змяншацца. Аднак банк працягваў разлічваць іх без уліку гэтага зніжэння, што парушала ўмовы дамоў.

У выніку праведзенай праверкі банк зрабіў пераразлік і вярнуў кліентам залішне выплачаныя сумы разам з няўстойкай і кампенсацыяй за карыстанне чужымі грашыма. Агульная сума перавысіла 226 тысяч рублёў.

Паведамляецца, што ад дзеянняў банка пацярпелі каля паўтары тысячы чалавек, а што гэта за банк — не гавораць.

Чытайце таксама:

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў

Пайшла ў банкруцтва «ЛадаГарант» Аляксея Ваганава

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?

Крыптакарткамі неўзабаве можна будзе расплачвацца ў звычайных крамах

Каментары да артыкула