Цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 1700 супрацоўнікаў.

У студзені 2026 года Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў «Белвест» эканамічна неплацежаздольным. Цяпер фабрыку чакае санацыя.
На СТБ расказалі, што «Белвест» плануе закрыць усе даўгі і стабілізаваць фінансавае становішча за тры гады.
«Не закладваецца ў план санацыі дадатковае прыцягненне банкаўскіх крэдытаў, нарошчванне даўгоў. У дадзеным выпадку мы разлічваем на зароблены прыбытак у першую чаргу», — сказаў Мікалай Міронаў, антыкрызісны кіраўнік «Белвест».
Даўгоў на прадпрыемстве — больш чым на 32 мільёны рублёў, высветліла раней «Люстэрка».
Таксама абутковая фабрыка шукае новыя рынкі збыту. Нядаўна дэлегацыя была ў М'янме.
Фабрыка «Белвест» была заснавана ў 1988 годзе ў Віцебску пры ўдзеле нямецкага канцэрна Salamander — гэта першае сумеснае прадпрыемства з заходнім капіталам на тэрыторыі тады яшчэ савецкай Беларусі. З 2003 года сярод заснавальнікаў былі канцэрн «Беллегпрам» і расійскае ЗАТ «Палітэкс», якое ў 2011 годзе змяніла ТАА «Інвестпрам». У 2019 годзе дзяржаўную долю ў памеры 55% прадалі ТАА «Група Белвест», астатнія 45% засталіся ў расіян.
Цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 1700 супрацоўнікаў.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары