Пракуратура абмежавала доступ да сайтаў буйных польскіх івэнт-агенцтваў
Гаворка пра сайты terra-group.pl і ssl-production.pl — яны належаць Terra Group Event і SSL Production, якія 12 лістапада былі прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі», піша «Вясна».
«Функцыянаванне пазначаных інтэрнет-рэсурсаў супярэчыла інтарэсам дзяржавы, як гэта вызначана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іх дзейнасць была спалучаная з замахам на асновы суверэнітэту і непахіснасць канстытуцыйнага ладу краіны», — піша пракуратура.
Terra Group Event арганізоўвае мерапрыемствы і тымбілдынгі для буйных IT-кампаній, а SSL Production ладзіць аднадзённыя і шматдзённыя мерапрыемствы ў Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Грэцыі, Турцыі і Літве.
Чытайце таксама:
У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by
Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
«Экстрэмісцкім» прызналі тэлеграм-канал з анонсамі беларускіх мерапрыемстваў у Вільні