Грамадства1616

У найбліжэйшы час перастануць працаваць паштовыя скрынкі tut.by

Са слоў крыніцы выдання Tochka.by, у Беларусі прынялі рашэнне цалкам спыніць функцыянаванне рэсурсаў, звязаных з tut.by. Ці не адзіным з такіх дагэтуль заставалася электронная пошта. 

Фота ілюстрацыйнае

З пачатку 2026 года беларускія юрыдычныя асобы атрымліваюць патрабаванні ад органаў выканаўчай улады карыстацца толькі абароненымі паштовымі сэрвісамі, размешчанымі ў нацыянальным сегменце інтэрнэту. Гэта прапісана ва ўказе Лукашэнкі № 60.

Пры гэтым забаронена выкарыстоўваць рэсурсы, звязаныя з «экстрэмісцкай дзейнасцю». Асаблівую ўвагу пры гэтым звярнулі на tut.by, які ўключаны ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам.

Найбуйнейшы ў Беларусі інфармацыйны рэсурс Tut.by быў прызнаны «экстрэмісцкім» і заблакаваны ў 2021 годзе. Цяпер яго справу працягвае выданне «Люстэрка».

Паштовы сэрвіс Tut.by да 2009 года быў самастойны, пасля перайшоў на платформу Google, а з 2015‑га працуе на платформе «Яндэкса».

Каментары16

  • svae
    12.02.2026
    што рабіць калі там скрыня?
  • .
    12.02.2026
    Пакуль не позна, забярыце адтуль свае неабходныя даныя, кантакты, перанясіце ўсе акаўнты, прывязаныя да гэтай пошты, на іншую.
    (Не mail.ru, вядома ж).
    Пасля выдаліце ўсе пісьмы са скрыні.

    Магчыма, яндэкс будзе некаторы час даваць зайсці на пошту праз веб-інтэрфейс, але самі пісьмы на гэтую пошту даходзіць не будуць.
    Магчыма, яндэкс прыдумае нешта, напрыклад, новае паштовае імя для той жа скрыні.
    Не чапляйцеся.
    Імя прыгожае, нацыянальнае настальгічнае, але яно даўно пад кантролем Расеі, як і ўся вашая перапіска.
    Дарэчы, гэта не толькі вашая асабістая справа, але і справа вашых паштовых абанентаў, чыю пісьмы вы таксама аддаяце захоўваць у небяспечнае месца.
  • Спадар
    12.02.2026
    Калі ласка, зрабіце матэрыял пра тое, што рабіць, калі там скрыня

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць