БЕЛ Ł РУС

У Пінску мужчына пракалоў колы ў машыны суседа, бо той заняў расчышчанае ім месца на паркоўцы

26.02.2026 / 18:55

Nashaniva.com

Зімой праблема з паркоўкамі ў гарадах абвастраецца праз снегапады: месцаў становіцца яшчэ менш, і паміж суседзямі ўзнікаюць спрэчкі. Адзін з такіх канфліктаў праз парковачнае месца ў пінскім двары скончыўся крымінальнай справай.

Скрыншот з відэа

У міліцыю звярнуўся 50‑гадовы жыхар Пінска і паведаміў, што невядомы пашкодзіў колы яго аўтамабіля «Фіят», пакінутага на ноч каля дома. 

Падчас следства высветлілася, што мужчына пасля працы паставіў машыну на свабоднае месца, ачышчанае ад снегу. Раніцай ён убачыў, што два колы спушчаныя і маюць праколы, пасля чаго звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да здарэння можа быць датычны 52‑гадовы сусед пацярпелага. Той прызнаўся, што сапраўды пракалоў колы шылам. Са слоў мужчыны, ён раззлаваўся, калі ўбачыў, што месца, якое сам расчысціў для сваёй машыны, занята іншым аўтамабілем, і вырашыў такім чынам адпомсціць.

У выніку супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства. Санкцыя адпаведнага артыкула прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Вучня шостага класа паставілі на ўлік за тое, што еў семкі. Бацька пайшоў у суд

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў

Хуліганы пабіліся ў Мінску з пасажырамі тралейбуса

Каментары да артыкула