БЕЛ Ł РУС

Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці ў Літву цыгарэты, запакаваўшы іх у матрац

27.02.2026 / 16:33

Nashaniva.com

25 лютага ў пункт пропуску «Меднікі» прыбыла фура пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі. Падазрэнне ў літоўскіх мытнікаў выклікаў не груз, а матрац у кабіне кіроўцы. Падчас праверкі высветлілася, што ўнутры яго былі схаваныя пачкі цыгарэт, паведамляе літоўская мытная служба.

У выніку мытнікі канфіскавалі 9400 цыгарэт агульным коштам 2326 еўра, а таксама цягач з паўпрычэпам, які ацанілі ў 15 390 еўра. У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол.

Чытайце таксама:

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць на паўрубля

На беларуска-польскай мяжы затрымалі шэсць машын з кантрабанднымі цыгарэтамі

У Польшчу зноў заляцелі паветраныя шары з Беларусі

Каментары да артыкула