БЕЛ Ł РУС

«Белавія» сёлета пачне лётаць у Бахрэйн, Туніс і на Мальдывы

27.02.2026 / 18:52

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» агучыла новыя кірункі палётаў на 2026 год. Пра планы паведаміў кіраўнік авіякампаніі Ігар Чаргінец падчас прэс-канферэнцыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Плануецца адкрыць прамыя рэйсы з Мінска на Мальдывы і ў Бахрэйн, а таксама аднавіць палёты ў Туніс і Іарданію.

Па словах кіраўніка кампаніі, рэйсы на Мальдывы могуць стартаваць у жніўні. Нягледзячы на тое, што адпачынак там дарагі, попыт на гэты кірунак ёсць. У Бахрэйн палёты збіраюцца запусціць з канца сакавіка. Разглядаецца і магчымасць прыцягнуць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Саудаўскую Аравію.

Палётная праграма ў Іарданію павінна аднавіцца ўжо 19 сакавіка. Крыху пазней «Белавія» верне рэйсы ў Туніс. Акрамя таго, у маі кампанія плануе адкрыць палёты ў Дананг — курорт у цэнтральнай частцы В’етнама. Гэты напрамак заменіць рэйсы ў Фукуок.

Цяпер самалёты «Белавіі» выконваюць рэйсы ў 18 краін свету.

Чытайце таксама:

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс

Каментары да артыкула