БЕЛ Ł РУС

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка

27.02.2026 / 23:56

Nashaniva.com

Магілёўскі абласны суд прызначыў пакаранне жыхару Горак, якога абвінавацілі ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Паводле інфармацыі пракуратуры, мужчына ў жніўні 2025 года прыехаў у адпачынак да сям’і з Расіі, дзе працаваў мантажнікам. На працягу тыдня ён пастаянна піў і часта канфліктаваў з жонкай, з-за чаго тая неаднаразова звярталася ў міліцыю.

Увечары 9 жніўня мужчына не змог трапіць у кватэру, бо жонка зачынілася знутры, баючыся яго агрэсіўных паводзін. Ён спрабаваў выбіць дзверы і выкарыстоўваў для гэтага кінжал.

На выклік прыбылі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы. У пад’ездзе адзін з міліцыянераў быў атакаваны: абвінавачаны нанёс яму чатыры нажавыя ўдары, у тым ліку ў вобласць шыі. Праўда, яны былі не смяротныя.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму 16 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама з яго на карысць пацярпелага спагнаная грашовая кампенсацыя маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

Што за мужчына напаў на міліцыянта ў Беразіне?

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера

Каментары да артыкула