Грамадства3939

Што за мужчына напаў на міліцыянта ў Беразіне?

47‑гадовы жыхар Беразіна Васіль Малік пасля здарэння ўцёк у лес. Але чаму да яго наогул прыйшлі?

Васіль Малік. Фота: «Укантакце»

Увечары 22 лістапада ў Беразіне адбылося нападзенне з нажом на супрацоўніка міліцыі. На месца выехаў міністр Іван Кубракоў з АМАПам і «Алмазам». Як паведамляла МУС, абвяшчаючы росшук, нападнікам быў 47‑гадовы мясцовы жыхар Васіль Малік. 

На сваёй старонцы ва «Укантакце» Малік публікуе сумбурныя допісы супраць гомасексуалістаў, заклікае саджаць іх у турму і бачыць паўсюль таемныя змовы.

Учора, 22 лістапада, Маліку прыходзіў ліст з РАУС пра тое, што тэрмін дзеяння яго пашпарта скончыўся ў 2023 годзе і неабходна зрабіць новы дакумент. Мужчына апублікаваў гэты ліст ва «Укантакце», а ніжэй напісаў: «Мой адказ на ліст з мусарні. Напішу яго з адваротнага боку і адпраўлю ім назад».

У гэтым «адказе» мужчына апісвае наступную гісторыю. Днямі Малік увечары ішоў з веласіпедам па ўзбочыне, калі да яго пад'ехалі міліцыянты і рашылі выпісаць штраф. Са слоў мужчыны, яму прад'явілі, што на яго адзенні не было флікера, а ён пешаход, раз вёў веласіпед, а не ехаў. Флікеры пры гэтым былі на веласіпедзе і на заплечніку. Мужчына спытаў у міліцыянтаў, «чаму вы не ловіце гамасекаў, якія называюць сябе «мужыкамі», — міліцыя ж павінна ў першую чаргу змагацца з больш цяжкім злачынствам?».

У выніку мужчыну выпісалі папярэджанне, але ён рашыў патрабаваць, каб яго адмянілі.

«Мусарамі народ называе супрацоўнікаў міліцыі, якія патрабуюць ад людзей выканання закона, а самі здзяйсняюць злачынствы», — пісаў Малік.

Магчыма, Малік і даслаў свой адказ у РАУС.

Васіль Малік

Што дакладна здарылася пасля, невядома. Сілавікі паведамляюць, што ўвечары 22 лістапада нарад міліцыі прыбыў на выклік, заўважыў на вуліцы мужчыну, які падыходзіў пад прыкметы падазраванага. Падчас праверкі дакументаў мужчына раптам дастаў нож і нанёс міліцыянеру некалькі ўдараў. Пасля гэтага ён збег у лес.

Пацярпелага міліцыянта даставілі ў Рэспубліканскі шпіталь МУС.

На наступны дзень у 14:30 Маліка знайшлі ў лесе. Пры затрыманні, сцвярджае міліцыя, ён аказаў супраціў і пайшоў на міліцыянера з нажом. У яго стралялі.

Каментары39

  • Нормальный чел
    23.11.2025
    Вот видите, что выманить Курбакова легко с его норы.
  • Васіль
    23.11.2025
    НН, будзьце паслядоўнымі. Што за "жыхар Бярэзіно". Жыхар Беразіна!)
  • :)
    23.11.2025
    Хоть какая-то движуха.

Цяпер чытаюць

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў8

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала7

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне5

У беларускай культуры знайшліся яшчэ адны «двайняты» — з адным партрэтам на дваіх. Памылка трымалася дзесяцігоддзямі10

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так2

На тэрыторыі былога кляштара картэзіянцаў у Бярозе хочуць зрабіць музей і гатэль7

«Грошы класці ў скрыначку, рэшту браць з яе». Каля Косаўскага замка прадаюць вяленую рыбу напавер10

У Мінску хлопчык ішоў на трэніроўку і па дарозе ўпаў у Свіслач1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі7

Трапіў у рэанімацыю Аляксандр Мілінкевіч, яго стан вельмі цяжкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць