Трамп: Хаменеі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у допісе ў сваёй сацсетцы Truth Social заклікаў вартавых рэвалюцыі і паліцыю «зліцца з Іранскімі Патрыётамі і вярнуць Краіне Веліч, якой яна заслугоўвае».
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Ён таксама паабяцаў працягваць «барацьбу за мір» столькі, колькі спатрэбіцца:
«Масіраваныя і кропкавыя бамбардзіроўкі будуць працягвацца бесперапынна цэлы тыдзень або столькі, колькі спатрэбіцца, для дасягнення МІРУ НА ЎСІМ БЛІЗКІМ УСХОДЗЕ І ВА ЎСІМ СВЕЦЕ».
Раней паведамлялася, што вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела нібыта знайшлі ў яго разбуранай рэзідэнцыі. Пра гэта паведамляла Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ў Ізраілі.
Іран афіцыйна гэтыя паведамленні не пацвярджае, але з'явілася паведамленне кітайскага міжнароднага выдання CGTN, што зварот Хаменеі да народа быў адменены ў апошні момант. Магчыма, што звяртацца насамрэч няма каму.
Чытайце таксама:
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі
Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменэі
Рэзідэнцыя аяталы Хаменэі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома