Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны
Прэзідэнт Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Украіны Валерый Сушкевіч паведаміў, што ўкраінскай зборнай не дазволілі выступаць на Паралімпіядзе-2026 у форме з выявай карты краіны.
Паводле слоў Валерыя Сушкевіча, Міжнародны паралімпійскі камітэт палічыў такі дызайн «палітызаваным» і папярэдзіў, што ў выпадку выкарыстання гэтай экіпіроўкі спартсменаў могуць не дапусціць да афіцыйных цырымоній.
Гаворка ідзе пра форму з буйной выявай карты Украіны, у тым ліку з адлюстраваннем часова акупаваных тэрыторый.
У выніку забароны камандзе давялося тэрмінова вырабіць новы камплект формы і накіраваць яго ў Італію, дзе ўжо знаходзіцца нацыянальная зборная.
Чытайце таксама:
Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам
Паралімпійцам з Беларусі дазволілі выступіць пад чырвона-зялёным сцягам
Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе
Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча