Спорт3333

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча

«Ніхто — і ўжо дакладна не я — не выступае супраць гэтага паслання». 

Украінскі скелетаніст Уладзіслаў Гераскевіч быў адхілены ад удзелу ў Алімпіядзе з-за свайго шлема, на якім былі 20 фатаграфій украінскіх спартсменаў, што загінулі на вайне.

Для МАК гэта стала парушэннем правіла 50 Алімпійскай хартыі: яно забараняе палітычныя, рэлігійныя або асабістыя дэманстрацыі ў зоне правядзення спаборніцтваў.

Наступствам для скелетаніста стаў нядопуск да старту на Алімпіядзе. Гэтае рашэнне, відаць, цяжка далося і прэзідэнтцы МАК Кірсці Ковентры. Былая алімпійская чэмпіёнка асабіста сустрэлася са спартсменам у апошняй спробе вырашыць сітуацыю, якая зайшла ў тупік, піша BILD.

«Наогул не планавалася, што я буду тут. Але я палічыла вельмі важным асабіста пагаварыць з ім, — сказала яна і падкрэсліла: Ніхто — і ўжо дакладна не я — не супраць гэтага паслання. Гэта моцнае пасланне, пасланне памяці і памінання».

Праблемай была не сама заява, а месца яе выказвання: «Складанасць заключалася ў тым, каб знайсці рашэнне для зоны спаборніцтваў. На жаль, нам не ўдалося знайсці гэтае рашэнне», — патлумачыла Ковентры з дрыжыкамі ў голасе.

Яна вельмі хацела, каб Гераскевіч усё ж выйшаў на старт: «Я сапраўды хацела ўбачыць яго на старце. Гэта была эмацыйная раніца».

Каментары33

  • Слёзы як кветкі
    12.02.2026
    Калі спорт не распазнае зло, такі спорт не патрэбны. Гжта алімпіяда - крывавая.
  • Ганка
    12.02.2026
    Калі ёсьць правілы, законы, іх ня трэба парушаць. Нават калі вельмі хочацца. І тады будзе ўсё добра. Спартсмэн парушыў правілы і быў дыскваліфікаваны паводле правілаў. Як вы не разумееце, што ў цывілізаваным сьвеце закон стаіць вышэй за чыесьці асабістыя эмоцыі? Не разумееце гэтае простае рэчы, таму і жывяце так, як жывяце, а не як скандынавы, якія гэта разумеюць.
  • Ну
    12.02.2026
    Алімпійскія гульні - пір падчас чумы. Вялікі (перш за ўсё, алімпійскі) спорт цалкам дыскрэдытаваў сябе.

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць