З пашпартам Новай Беларусі можна будзе прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду
Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады 2 сакавіка вызначыла пералік дакументаў, з якімі можна будзе прыняць удзел у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду, якія пройдуць сёлета ў маі.
Пашпарт Новай Беларусі
Прагаласаваць дазволяць як з дзейным, так і з пратэрмінаваным пашпартам грамадзяніна Беларусі, а таксама з пашпартам Новай Беларусі.
Са слоў старшыні выбарчай камісіі Алены Прыходзькі, такое рашэнне прынятае, каб забяспечыць магчымасць удзелу ў выбарах для тых беларусаў, якія засталіся без дакументаў. Гаворка ідзе пра людзей, нядаўна вызваленых з беларускіх турмаў і прымусова дэпартаваных, часта без пашпартоў.
Выбары ў Каардынацыйную раду чацвёртага склікання запланаваныя на 11—17 мая.