Грамадства88

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»

59‑гадовы Дзмітрый Шышкоў асуджаны па крымінальным артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд 59‑гадоваму былому следчаму Дзмітрыю Шышкову. Былога следчага судзілі па артыкуле 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Аднак тэрмін невядомы — тэарэтычна Шышкоў мог цалкам адбыць яго ў СІЗА або атрымаць умоўнае пакаранне.

Дзмітрый Шышкоў — былы следчы. У 2010‑м быў пастаўлены начальнікам следчага ўпраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазней яго адправілі працаваць у Следчы камітэт.

Апошняе месца працы — інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Праўда, матэрыялаў за яго подпісам не адшукаць. Магчыма, у агенцтве Шышкоў адказваў за бяспеку. У эфіры АНТ сцвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.

У сакавіку 2024 года на АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі», выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумент відавочна быў фэйкавым. Прозвішча следчага па-беларуску напісалі з памылкай — праз рускую «и».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • .
    23.01.2026
    Не чытаем, адразу пішам? Калі ён звольнены і асуджаны за палітыку, значыць, на правільным баку. А КДБ яшчэ праз год нешта намалявала дадаткова.
  • Indrid Cold
    23.01.2026
    ., я пра тое што для сістэмы няма сваіх. Сення ты свой, а на заўтра ты ўладальнік экстрэмістскага пашпарта з памылкамі і здраднік дзяржаве. Не важна адкуль ты - КДБ, ці МУС - на кожнага знойдзецца экстремістскі артыкул. Думайце калі ідзеце працаваць на дзяржаву-тэрарыст.
  • Проста жыхар
    23.01.2026
    Лол, "Джмітры". Гэбня не ўмее пісаць лацінкай.

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць