БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

2.03.2026 / 23:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў адправіць найлепшых экспертаў у збіванні іранскіх беспілотнікаў на Блізкі Усход, калі лідары гэтых краін пераканаюць Расію заключыць месячнае замірэнне ва Украіне. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Я б параіў наступнае: лідары Блізкага Усходу маюць цудоўныя адносіны з расіянамі. Яны могуць папрасіць расіян увесці месячнае прыпыненне агню», — заявіў Зеленскі ў каментарыі Bloomberg.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, пасля гэтага Украіна накіруе на Блізкі Усход «найлепшых аператараў-перахопнікаў беспілотных лятальных апаратаў».

Чытайце таксама:

Найбуйнейшы нафтавы завод Саудаўскай Аравіі спыніў працу пасля атакі іранскага дрона

Іран атакаваў французскую базу ў Абу-Дабі — адна з ракет упала за некалькі метраў ад круізнага лайнера з турыстамі

Іран нанёс удар па міжнародным аэрапорце Кувейта

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе

Каментары да артыкула