Найбуйнейшы нафтавы завод Саудаўскай Аравіі спыніў працу пасля атакі іранскага дрона
Сёння, 2 сакавіка 2026 года, дзяржаўная кампанія Саудаўскай Аравіі Aramco цалкам спыніла вытворчасць на сваім гіганцкім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Рас-Тануры. Прычынай стаў удар іранскага беспілотніка, які выклікаў пажар на тэрыторыі НПЗ.
Кіраўніцтва завода вырашыла не рызыкаваць і паставіла ўсе працэсы на паўзу, каб праверыць, ці не пашкоджана важнае абсталяванне.
Гэтая навіна ўскалыхнула сусветныя біржы. Рас-Танура — адзін з найважнейшых заводаў для сусветнага рынку паліва, таму нафта маркі Brent усяго за некалькі гадзін падаражэла адразу на 9,32%.
Саудаўскія ўлады пакуль не называюць дакладныя тэрміны, калі завод зноў запусцяць.
Каментары
Калі "сво авантура" Нетаньяхі Трампа зацягнецца будзе ..горш чым в Украіне Гаазе...