Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае правядзенне двух бясплатных спроб ЭКА замест адной. Карыстацца імі змогуць не толькі замужнія жанчыны, але і тыя, хто не знаходзіцца ў шлюбе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Для гэтага неабходна выконваць некалькі ўмоў: узрост жанчыны не павінен перавышаць 40 гадоў, а таксама павінны быць медыцынскія паказанні пры адсутнасці супрацьпаказанняў да працэдуры.
Калі першая бясплатная спроба ЭКА была паспяховай і скончылася нараджэннем дзіцяці, у жанчыны застаецца права на другую бясплатную працэдуру ЭКА да 49 гадоў.
Як і раней, ЭКА будзе праводзіцца ў дзяржаўных медустановах, пералік якіх вызначае Савет Міністраў. Асноўныя палажэнні ўказа пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці
«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца
Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля