Грамадства77

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля

Міністэрства аховы здароўя расследуе смерць жанчыны.

Міністэрства аховы здароўя выказала спачуванні сям’і жанчыны, якая памерла 8 сакавіка ў Дзяржынскай ЦРБ. Створана камісія для расследавання.

«Паведамляем, што ў гэты момант працуе спецыяльная камісія ў складзе пазаштатных спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя. Ацэньваюцца ўсе этапы аказання медыцынскай дапамогі. Канчатковы дыягназ будзе ўстаноўлены пасля атрымання вынікаў патолагаанатамічнага разбору і правядзення судова-медыцынскай экспертызы», — гаворыцца ў каментары. 

Акрамя таго, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Леанід Недзень паведаміў, што 

прынята рашэнне аб прыпыненні рэалізацыі і медыцынскага выкарыстання лекавага прэпарата. Што за прэпарат, ён не назваў. 

8 сакавіка ў Дзяржынскай ЦРБ памерла 26‑гадовая цяжарная жанчына, яе дзіця медыкі таксама не змаглі выратаваць. Парадзіха знаходзілася прыблізна на 34 тыдні цяжарнасці.

Галоўная доктарка Дзяржынскай ЦРБ Алена Падалянчык дала сціплы каментар «Анлайнеру»: «Пакуль толькі скажу: медыкі зрабілі ўсё, што змаглі. Гэта я кажу з усёй адказнасцю: усё, што змаглі».

Дык што адбылося? У тым самым допісе ў Threads калега сцвярджала, што прычынай смерці стаў анафілактычны шок ад прэпарату. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і крыніцы «Нашай Нівы». Са слоў людзей, знаёмых з сітуацыяй, жанчыне ўвялі антыбіётык цэфтрыаксан.

Менавіта гэты антыбіётык раней трапляў у скандал. У студзені 2017 года толькі за адзін тыдзень было зафіксавана тры выпадкі анафілактычнага шоку ад цэфтрыаксана: два школьнікі трапілі ў бальніцу ў цяжкім стане, адна жанчына памерла. У гэтых выпадках выкарыстоўвалі як айчынны прэпарат, так і замежны.

Пасля смяротнага выпадку цэфтрыаксан часова забаранілі ў Беларусі. Тады віцэ-прэм'ер Васіль Жарко заявіў, што ў 2016 годзе ў краіне было зафіксавана 25 выпадкаў алергічнай рэакцыі на гэты антыбіётык — беларускай, расійскай і польскай вытворчасці.

Сярод тых 25 выпадкаў большасць засталася невядомай для грамадства. Рэзананснай стала толькі смерць парадзіхі ў Маладзечне. Тады 27‑гадовая Кацярына нарадзіла здаровага сына, але праз некаторы час ёй стала дрэнна. Медыкі ўвялі жанчыне беларускі цэфтрыаксан — і яна загінула ад анафілактычнага шоку.

За паўгода да Кацярыны ў той жа Маладзечанскай радзільні загінула іншая жанчына. Прычынай таксама стаў анафілактычны шок пасля ўведзенага антыбіётыку.

Але ж Васіль Жарко спрабаваў заспакоіць, што за мяжой алергічных рэакцый на цэфтрыаксан фіксуюць больш.

Трэба адзначыць, што праблемы з цэфтрыаксанам сапраўды ўзнікалі не толькі ў Беларусі. Напрыклад, ва Украіне забаранялі гэты антыбіётык (украінскай вытворчасці) у 2019 годзе — таксама пасля смяротнага выпадку.

У выніку цэфтрыаксан усё ж зноў дазволілі выкарыстоўваць у Беларусі — адбылося гэта ў сакавіку 2017 года.

Каментары7

  • Ужо вядома
    10.03.2026
    Лукашатыя будуць вiнавацiць ва усiм ..укол
  • Няўжо
    10.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Чаму і не
    10.03.2026
    Ужо вядома, гэта дарэчы можа мець сэнс. Алергічная рэакцыя на таблеткі не такая імклівая, як на ўколы, адпаведна імавернасць уратавання чалавека нашмат большая. Замена ўвядзення шэрага лекаў ін'екцыямі на прыём іх аналагаў у таблетках насамрэч можа зменшыць колькасць смяротных выпадкаў.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў21

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць