БЕЛ Ł РУС

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода

27.03.2026 / 22:57

Nashaniva.com

Міністр культуры Руслан Чарнецкі, выступаючы ў эфіры тэлеканала АНТ, выказаўся пра ўвядзенне дрэс-кода для гледачоў у тэатрах Беларусі.

Руслан Чарнецкі. Фота: «СБ»

«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр — падобны да свята. Вельмі шмат народу працуе, каб стварыць гэтае свята для гледача — гэта, па-першае. Па-другое, гэта, напэўна, будзе выражэннем стаўлення да працы гэтых людзей», — сказаў Чарнецкі.

Праўда, паводле яго слоў, прапаноўваць нейкі стыль для наведвання спектакляў дырэктыўна не варта:

«Вядома, гвалтоўна ўводзіць дрэс-код — справа няўдзячная. Кожны глядач павінен разумець, куды ён прыходзіць — гэта абсалютна дакладна».

Чытайце таксама:

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Каментары да артыкула