БЕЛ Ł РУС

Фэст у Наваградку. Дзень першы

26.06.2010 / 12:21

Сямён Печанко

Абноўлена.

Свята адкрывалі Сямён Шапіра і Павел Латушка. Уваходы на святочныя пляцоўкі на плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі надгляду.

Першая сталіца ВКЛ прымае гасцей V Фестывалю сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». Сёлета свята прысвечанае 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Раніцай на замчышча яшчэ можна было патрапіць вольна. Тут будуць ладзіцца платныя мерапрыемствы.

Ачапленне на Замкавай гары выставілі за некалькі гадзін да адкрыцця фэсту.

У рове пад замкам злядзяць конны турнір. А пакуль конікі пасвяцца.

Уваход на святочныя пляцоўкі толькі праз турнікеты.

На свята ў Наваградак прыехалі не толькі рыцары.

Тэатралізаванае шэсце па вуліцах гораду.

Вітаўт і Ягайла.

VIP-ложа.

Выступае Сямён Шапіра.

Павел Латушка.

Выступы народных калектываў на сярэдневечным фэсце зацікавілі нямногіх.

У рамках фэсту ўпершыню ў Беларусі прайшоў этап Адкрытага Кубка Еўропы па гістарычнам фехтаванні.

© Фота «Наша Ніва»

У Наваградку пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Наваградскі замак — 2010». На свята чакаецца да 40 тысяч гасцей. На ранішняй прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што на фэст зарэгістраваліся каля 400 удзельнікаў рыцарскіх клубаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі, Расіі і Польшчы. Сёлетні фэст адрозніваецца ад мінулых шэрагам навінак. Па-першае, мерапрыемствы на замчышчы будуць платныя. Па-другое, уваходы на святочныя пляцоўкі на гарадской плошчы і замчышчы абсталявалі турнікетамі з пунктамі надгляду — знаёмая менчукам карціна. І па-трэцяе, гэтым разам на плошчы будзе гучаць не толькі сярэднявечная музыка. На фэст запрасілі калектывы народнай музыкі. Для мнгоіх прыемным сюрпрызам стане выступ дуэта «Аляксандра і Канстанцін».

На адкрыцці фестывалю прысутнічаў прадстаўнічы дэсант чыноўнікаў і дыпламатаў. У Наваградак прыехалі міністр культура Павел Латушка, кіраўнік Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Андрэй Навумовіч. Літву на Грунвальдскім фэсце прадстаўляў пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, Польшчу — часовы павераны польскага дыппрадстаўніцтва Вітольд Юраш. Былі таксама прадстаўнікі міністэрстваў культуры Латвіі і Расіі.

Адкрываючы фэст, Сямён Шапіра адзначыў, што 600 год таму беларусы супольна з суседзямі «надоўга адвучылі крыжакоў рабіць наезды на нашыя землі». Выступаў кіраўнік вобласці па-расійску. Павел Латушка прыгадаў прарочыя словы пра тое, што народ. які не памятае сваю гісторыю, не мае будучыні. Міністр падкрэсліў, што беларусы памятаюць усе свае перамогі: і 600-гадовай даўніны, і 65-гадовай.

Падрабязны рэпартаж на нашым сайце чытайце пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула