БЕЛ Ł РУС

Літва спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары пройдуць дэмакратычна

1.10.2010 / 8:32

Афіцыйная Вільня спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дэмакратычна, справядліва і празрыста, у адпаведнасці з рэкамендацыямі БДІПЧ АБСЕ.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Літвы, аб гэтым прадстаўнікі літоўскіх уладаў заявілі ў рамках беларуска-літоўскіх кансультацый паміж МЗС 28–29 верасня ў раёне Прыенай.

Намеснік міністра Літвы Эвалдас Ігнатавічус заявіў, што для далейшага развіцця дыялогу паміж Еўрасаюзам і Беларуссю «неабходныя канкрэтныя крокі беларускага ўрада ў сферы правоў чалавека і ўмацавання дэмакратыі».

Бакі адзначылі, што двухбаковыя адносіны развіваюцца дынамічна і ў канструктыўным ключы, з’яўляюцца новыя магчымасці для супрацоўніцтва ў рамках палітыкі ЕС «Усходняе партнёрства», у галіне транспарту, энергетыкі і іншых галінах.

У ліку тых, хто прадстаўляў беларускі бок, — намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула