БЕЛ Ł РУС

У рэгістрацыі «Брэсцкай Вясне» адмоўлена

13.10.2010 / 11:54

Брэсцкі абласны суд прызнаў законнай пастанову аддзела юстыцый аблвыканкама аб нерэгістрацыі праваабарончай арганізацыі «Брэсцкая Вясна». З 2006 года чыноўнікі адмаўляюць аб’яднанню ў рэгістрацыі.

Галоўная прычына нерэгістрацыі: памылка ў прапісцы аднаго з ініцыятараў стварэння «Брэсцкай Вясны».

Праваабаронца Уладзімір Малей паведаміў, што доказаў таго, што памылка зроблена не заснавальнікамі, хапае:

— Думаю, што гэта адмыслова зроблена на час рэгістрацыі, а пасля без яго ведама выпраўляць у кампутары ўсе неабходныя дадзеныя. На момант рэгістрацыі ён лічыцца ў доме, які не існуе, і на гэтых падставах не рэгіструюць. Надалей будуць працягвацца спробы рэгістрацыі «Брэсцкай Вясны», нягледзячы на затраты значных грашовых сродкаў, адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, адзін з заснавальнікаў аб’яднання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула