БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Абаму можа спасцігнуць лёс Кенэдзі

6.03.2011 / 14:32

Цяперашняга прэзідэнта ЗША Барака Абаму можа спасцігнуць лёс Джона Кенэдзі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю газеце The Washington Post.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, ён добрай думкі аб Абаме, але таму не даюць працаваць. «Я маю на ўвазе не толькі рэспубліканцаў, але і бізнесменаў, пэўную частку сілавых структур. Не думаю, што Абама хацеў бы паўтарыць лёс Кенэдзі.

Калі Абама будзе рэалізоўваць свой курс, правільны, дарэчы, курс,

пра які ён заявіў, і будзе дзейнічаць вельмі радыкальна, у інтарэсах большасці насельніцтва, гэта можа не спадабацца іншым радыкальным групам, якія могуць — вы гэта не можаце аспрэчыць і выключыць — паўтарыць падобны сцэнарый. У вас жа гэта было і не адзін раз у дачыненні да палітыкаў», — сказаў Лукашэнка.

Джон Кенэдзі быў забіты ў 1963 годзе. На прэзідэнцкай пасадзе ён прабыў менш як тры гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула