БЕЛ Ł РУС

Еўра абнавіў гістарычны максімум і дасягнуў 4298 рублёў

22.03.2011 / 12:47

ЯВ

Расійскі рубель таксама дабраўся да рэкорду — 107,22 рубля.

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы

курс еўра вырас на 22 рублі і склаў 4298,75 рубля за еўра. Гэта гістарычны максімум, папярэдні рэкорд быў усталяваны ў лістападзе 2010 года.
У абменніках курс продажу перавальвае за 4400 рублёў.

Таргі далярам, як і у папярэднія дні, былі адзначаныя нулявым попытам. Нацбанк яшчэ тры тыдні не будзе задавольваць заяўкі камерцыйных банкаў. Тым не менш курс знізіўся на адзін рубель і склаў 3019 рублёў за даляр.

Пры нязначным падзенні расійскага рубля - цяпер ён каштуе 107,22 беларускага рубля, валютны кошык вырас да 5,85% ад пачатку года. Нацбанк усё бліжэй падбіраецца да мяжы дазволенага 8%-ага дэвальвацыйнага калідора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула