БЕЛ Ł РУС

Ад 31 сакавіка бензін даражэе яшчэ на 10—11%

30.03.2011 / 13:35

ЯВ, СГ

Папярэдняе падаражанне адбылося менш за месяц таму. Новыя цэны — дызель за 3150 рублёў, АІ-92 за 3300.

У «Белнафтахіме» падпісаны загад № 114 ад 29 сакавіка аб чарговым падаражэнні бензіну. Рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10% ужо з 31 сакавіка.

Вестка пра падаражэнне паліва ўтварыла чэргі каля заправак.

Спачатку гэтую інфармацыю апублікавалі блогеры, а тады яе пацвердзіла агенцтва «Інтэрфакс».

Новыя цэны складуць:

Дызельнае паліва — 3150 рублёў (было 2850, рост 10,6%)

Нармаль-80 — 3150 рублёў (было 2850, рост 10,6%)

АІ-92 — 3300 рублёў (было 3000, рост 10%)

АІ-95 — 3750 рублёў (было 3400, рост 10,3%).

Прэс-сакратарка «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка не пацвердзіла інфармацыю, як заўжды і адбываецца ў такіх выпадках. «Калі падаражанне адбудзецца, мы выставім гэтую інфармацыю на сайце», — заявіла яна.

Учора ж Нацбанк паведаміў пра фармаванне паралельнага курсу абмена рубля для прадпрыемстваў на пазабіржавым рынку. Ён дазволены на 10% большы, чым курс для насельніцтва.

На мінскіх запраўках выстраіліся доўгія чэргі — з 31 сакавіка рознічныя цэны на паліва вырастуць больш чым на 10%. Нават на невялікіх АЗС, як, напрыклад, на перасячэнні вуліц Казлова і Платонава, у чэргах чакаюць па некалькі дзясяткаў аўто. «Поўны бак, калі ласка» — гэтая просьба найбольш часта гучыць сёння на мінскіх АЗС.

Глядзі яшчэ: Фотафакт: Беларусы запраўляюцца перад чарговым падаражаннем паліва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула