Усіх затрыманых у Брэсце адпусцілі без складання пратаколаў
Усіх затрыманых вечарам 15 чэрвеня ў Брэсце падчас маўклівай акцыі пратэсту адпусцілі з міліцыі без складання пратаколаў.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, з 19.00 да 19.25 на плошчы Леніна, дзе праходзіла акцыя, супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 чалавек. Гэта мясцовыя актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзмітрый Шурхай і Арцём Палачанін; актывіст «Маладога фронту» (Чэхія) Яўген Скрабец; старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс і актывіст гэтай партыйнай структуры Андрэй Ваўчок; брэсцкі каардынатар руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк; карэспандэнт «Брестской газеты» Станіслаў Коршунаў; фотакарэспандэнт сайта «Віртуальны Брэст» Дзмітрый Босак; незалежны журналіст Міхаіл Ільін і брэстаўчанін Суханос.
У аўтазаку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста. У райаддзеле міліцыі ў іх праверылі дакументы, знялі на відэа, у Ганны Канюс узялі адпячаткі пальцаў.
У 20.20 першымі адпусцілі Канюс і Коршунова. Затым пачалі адпускаць іншых. Да 20.45 былі адпушчаны ўсе.
«Усе гэтыя затрыманні з’яўляюцца адвольнымі. Людзі проста знаходзіліся на плошчы, і рэальна немагчыма ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыі, таму што яна праходзіла без
Ён падкрэсліў, што акцыя, якая прайшла ў такім фармаце, не трапляе пад дзеянне закона «Аб масавых мерапрыемствах».