БЕЛ Ł РУС

Пачатак тэставання быў азмрочаны ў Столінскім раёне трагедыяй

17.06.2011 / 10:7

Мікрааўтобус са Столінскага раёна, на якім везлі дзяцей на тэставанне ў Пінск, трапіў у аварыю. За рулём знаходзілася жанчына, якая везла свайго сына і яго сяброў на цэнтралізаванае тэставанне.

Каля вёскі Калоднае кіроўца стала абганяць велікагрузную фуру, але вынікам стала лабавое сутыкненне з легкавой машынай "Аудзі", што ехала насустрач.

Кіроўца і пасажыры мікрааўтобуса атрымалі толькі невялікія ўдары, а вось для сямейнай пары з легкавіка паездка абярнулася трагедыяй. 51-гадовы кіроўца ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу, яго жонка загінула на месцы.

Дарэчы, на першае тэставанне — па беларускай мове — не з'явіліся каля тысячы абітурыентаў. Будзем спадзявацца, што не ва ўсіх пачатак шляху ў дарослае жыццё быў такім трагічным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула