БЕЛ Ł РУС

Тэлефанаванне: Саннікава ў калоніі называюць «прэзідэнтам»

13.08.2011 / 16:11

Кандыдат у прэзідэнты ўпершыню патэлефанаваў з Наваполацкай калоніі.

Кандыдат у прэзідэнты ўпершыню патэлефанаваў з Наваполацкай калоніі.

Гутарка Андрэя Саннікава з жонкай Ірынай Халіп доўжылася ўсяго 10 хвілін.

«Размова ў асноўным датычыла сына і маёй паездкі ў калонію на будучым тыдні. Я спадзяюся, што ўдасца трапіць да Андрэя на кароткатэрміновае спатканне. Муж паведаміў, што яго перавялі ў 3-і атрад. Зараз усе могуць пісаць яму лісты. Андрэй ні на што не скардзіўся. Стаўленне з боку зняволеных, паводле яго слоў, добрае, яны называюць яго «прэзідэнтам», — распавяла Ірына Халіп сайту charter97.org.

Наконт вызвалення дзевяці асуджаных па справе 19 снежня, Андрэй Саннікаў сказаў: «Гэта чарговая брудная гульня». Да яго самога ніхто не прыязджаў і не прапаноўваў пісаць прашэнняў аб памілаванні, але Андрэй падкрэсліў, што нават калі і прыедуць, то гэта будзе пустым марнаваннем часу. Ніякіх прашэнняў ён пісаць не збіраецца. Андрэй прасіў перадаць ад яго словы падтрымкі тым, хто выйшаў на свабоду», — паведаміла жонка палітвязня.

Саннікаву можна напісаць: 211445, Віцебская вобласць, Наваполацк-5, ВК-10, 3-і атрад, Саннікаву Андрэю Алегавічу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула