БЕЛ Ł РУС

Авохці мне: Лукашэнка патрабуе разабрацца з ростам цэн

25.08.2011 / 15:37

Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

«Цэны растуць. Ці не хаваецца за гэтым усёдазволенасць мясцовых улад і кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў, якія прыкрываюцца дыспарытэтам цэн з Расійскай Федэрацыяй?» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада далажыць, якія меры прыняты па стабілізацыі спажывецкага рынку. Прэзідэнт адзначыў, што цяпер ідзе шмат размоў наконт вывазу тавараў у Расійскую Федэрацыю. Аднак, паводле яго слоў, у краіне пастаянна ажыццяўляецца маніторынг, які сведчыць, што вываз спажывецкіх тавараў крыху скарачаецца. «Таму гаварыць аб тым, што прыйшлі і ўсё забралі, не даводзіцца. Мы знаходзімся ў адзінай эканамічнай прасторы з Расійскай Федэрацыяй, ды і ўкраінская мяжа ў нас не на замку. У нас адкрытая эканоміка, закрыем мы камусьці — закрыюць заўтра і нам.

Таму гаварыць аб тым, што заўтра паўстане ланцугом міліцыя або пагранічнікі з мытнікамі на граніцы і нікога не пусцяць — гэта поўнае глупства»
, — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзейнічаць трэба толькі эканамічнымі метадамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула