БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка толькі можа марыць: У Літве Грыбаўскайце давяраюць 81% апытаных

13.10.2011 / 11:09

nn.by

Чарговае апытанне грамадскай думкі не ўнесла істотных карэктыровак у ацэнку лідараў літоўскага грамадства. У верасні жыхары Літвы лепш за ўсё ацанілі прэзідэнта Далю Грыбаўскайце, горш - прэм'ера Андруса Кубілюса.

Добра адгукнуліся аб прэзідэнце 81% удзельнікаў апытання грамадскай думкі.

Добразычлівыя жыхары да экс-прэзідэнта Валдаса Адамкуса, спікера Сейма Ірэне Дэгутэне, чальца Сойма, лідару сацыял-дэмакратаў Альгірдаса Буткявічуса.

Адамкуса добра ацанілі 61% апытаных, Дэгутэне - 60%, Буткявічуса - 54%, паведамляе delfi са спасылкай на літоўскае агенцтва навін ELTA.

Нагадаем, што згодна з вераснёвым апытаннем НІСЭПД рэйтынг афіцыйнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўсяго за дзевяць месяцаў

зляцеў з 53 да 20%,
дасягнуўшы гістарычнага мінімуму за ўсе сямнаццаць гадоў яго кіравання.

На прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў 7 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што паводле звестак Аператыўна-аналітычнага цэнтра яго падтрымліваюць 70%. У гэтыя лічбы вераць хіба толькі ў ААЦ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула