БЕЛ Ł РУС

Міхалок мусіў з'явіцца ў пракуратуру сёння

13.10.2011 / 18:41

СМ

+ фота дакумента

У сеціве з'явілася выява павесткі, якую атрымаў музыка.

Гутарыць з Сяргеем Міхалком, як вынікае з павесткі, меўся следчы А.Бачыла. Сустрэча з ім была прызначаная на 10.00 13 кастрычніка. З павесткі нельга зразумець, у якасці каго выклікаецца лідэр «Ляпіса Трубяцкога».

Нагадаем, сёння раніцай з’явілася інфармацыя пра тое, што музыку хочуць звінаваціць у абразе Лукашэнкі. Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў. «Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя“ брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа. (…) Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду…», — лідар «Ляпісаў» ў інтэрв’ю інтэрнэт-тэлебачанню 1tvnet.ru выказаў усё, што ён думае пра Лукашэнку і сітуацыі ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула