Грамадства2929

Лідара «Ляпісаў» выклікаюць у пракуратуру

БелПартызан: Яго хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць улады.

Як стала вядома, лідара культавага беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Як мяркуе сайт «Беларускі партызан», грунтуючыся на свае крыніцы інфармацыі, супраць яго ў Беларусі заведзена справа. Яго хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць улады.

Справа заведзена пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска, па месцы жыхарства музыкі. Яго хочуць абвінаваціць у абразе Лукашэнкі.

Сам музыка зараз знаходзіцца на гастролях у Расіі і пакуль адмаўляецца ад разгорнутых каментароў. «Я не ведаю падрабязнасцяў. Сапраўды, дадому прынеслі позву з патрабаваннем з’явіцца на допыт у пракуратуру. Позву пакінулі маці, якая ў гэты момант была дома. Буду ў Мінску — разбяромся», — сказаў «Беларускаму партызану» Сяргей Міхалок.

Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў. «Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя“ брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа. (…) Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду…», — лідар «Ляпісаў» ў інтэрв’ю інтэрнэт-тэлебачанню 1tvnet.ru выказаў усё, што ён думае пра Лукашэнку і сітуацыі ў Беларусі.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова19

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ14

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

21-гадовая брытанская сцюардэса перавозіла амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў3

У Гродне абвалілася сцяна дома, які рэканструявалі

Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана17

На вайне ва Украіне знік яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі2

У Расіі апублікавалі арыенціроўку на ўладальніка фур, якога падазраюць у дачыненні да атакі на вайсковыя аэрадромы2

«Смурод такі, што немагчыма дыхаць». Дом у «Мінск-Свеце» тры дні залівала каналізацыяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова19

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць