БЕЛ Ł РУС

Алесь Кіркевіч. Вэлюм

20.10.2011 / 11:54

Алесь Кіркевіч

Палітвязень Алесь Кіркевіч пасля вяртання з турмы.

Падыдзе ножкамі белымі
Па палавіцах скрыпучых,
Быццам ідзе да заручынаў,
Прыкрытая лёгенькім вэлюмам.

А вецер падзьме – панясе яго,
Як павуцінне трапеткае –
Лепш яму быць па-за клеткаю,
Каб красаваць без вагі вагой.

Не можам, аднак, скіраваць вятроў
Як сонца не ўзыдзе ад захаду,
Таму прыпыняю сваю хаду:
Шукаць па зямлі і пускаць ізноў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула