БЕЛ Ł РУС

Ажно 10 дакументаў будзе падпісана падчас перамоў Лукашэнкі і Рахмона

28.10.2011 / 10:31

Дзесяць дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах будуць падпісаны паводле вынікаў перамоў кіраўнікоў Таджыкістана і Беларусі, паведамляе asiaplus.tj са спасылкай на таджыкскае МЗС.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Душанбэ вечарам 27 кастрычніка. У аэрапорце яго сустрэў прэм’ер-міністр Таджыкістана Акіл Акілаў.

У другой палове дня 28 кастрычніка ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Палац нацыі» з Лукашэнкам у фармаце «1+1» сустрэнецца прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Плануецца абмеркаваць пытанні ўмацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва. Пасля адбудзецца сустрэча ў пашыраным складзе.

29 кастрычніка запланаваны сустрэчы Лукашэнкі са спікерам ніжняй палаты парламента Таджыкістана Шукурджонам Зухуравым, а таксама з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Мухамада Асімі.

У другой палове 29 кастрычніка Лукашэнка вылятае ў Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула