БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцкім раёне буксіраваны аўтамабіль урэзаўся ў воз

17.11.2011 / 12:45

У ДТЗ на трасе пад Лельчыцамі траўмы атрымала 49-гадовая пасажырка воза, у які ўрэзаліся «Жыгулі» на тросе.

Аварыя адбылася 14 лістапада каля паловы сёмай вечара на аўтадарозе Мазыр — Лельчыцы — Мілашэвічы — мяжа Украіны, паведамілі ў прэс-службе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Кіроўца аўтамабіля ВАЗ-21061 буксіраваў ВАЗ-2101. На 71-м кіламетры гэтай дарогі ён няправільна выбраў хуткасць руху, у выніку чаго кіроўца буксіраванага аўто не справіўся з кіраваннем і ўчыніў наезд на воз, які ехаў наперадзе ў спадарожным кірунку.

У аварыі 49-гадовая жанчына, што ехала на возе, атрымала пералом таза і была дастаўленая ў бальніцу. Кіроўцы аўтамабіляў уцяклі з месца здарэння, але супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі здолелі высветліць іх асобы і затрымаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула