БЕЛ Ł РУС

Мірны і Нестар датэрмінова выйшлі ў паўфінал выніковага турніру ў Лондане

23.11.2011 / 09:51

У другім матчы выніковага мужчынскага тэніснага турніру ў Лондане 22 лістапада «пасеяныя» пад трэцім нумарам Максім Мірны і Дэніэл Нестар (абодва займаюць 5-е месца ў сусветным рэйтынгу) з лікам 6:4, 6:3 выйгралі ў палякаў Марыуша Фырстэнберга (16) і Марціна Маткоўскага (15), якія маюць восьмы нумар «пасеву».

У другой гульні групы В другая пара турніру — француз Міхаэль Ладра (3) і серб Ненад Зімонджыч (4) — узяла верх над «пасеянымі» пад № 5 індыйцам Раханам Бапанам (10) і пакістанцам Айсамай-Уль-Хакам Курэшы (9) — 7:6 (8:6), 6:3.

У стартавых паядынках 20 лістапада беларус і канадзец перамаглі Бапану і Курэшы — 7:6 (7:2), 4:6, 11:9 (тай-брэйк), а Фырстэнберг і Маткоўскі — Ладра і Зімонджыча — 6:4, 5:7, 11:9 (тай-брэйк).

У заключным матчы Мірны і Нестар, якія датэрмінова выйшлі ў паўфінал, сустрэнуцца з Ладра і Зімонджычам. Ураджэнцы Сербіі Нестар і Зімонджыч летась выйгралі выніковы турнір, перамогшы ў фінале Мірнага і Махеша Бхупаці з Індыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула