Шэсце на Дзень Волі пройдзе ад Акадэміі навук да Бангалора
Аргкамітэт 25 Сакавіка ўзначаліў Уладзімір Колас.
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі (25 Сакавіка) на ўчорашнім пасяджэнні вырашыў, што сёлетняе шэсце будзе адбывацца па маршруце «Акадэмія навук — плошча Бангалор».
«Прынялі кампраміснае рашэнне. Каб задаволіць і больш радыкальных, і тых, хто хоча адчуваць бяспеку», — кажа лідар АГП Анатоль Лябедзька.
Зрэшты, апошнія гады бывала, што з Акадэміі навук дэманстранты так нікуды і не рушылі, праводзячы там мітынг.
Старшынёй аргкамітэту абраны старшыня Рады інтэлігенцыі, дырэктар Коласаўскага ліцэю Уладзімір Колас. Ганаровы старшыня — Івонка Сурвілла.
Уладзімір Колас на нашае пытанне аб маршруце акцыі адказаў: «Ёсць пэўныя напрацоўкі, але нічога канкрэтнага мы не вырашылі, яшчэ будзем збірацца ў сераду на дадатковае абмеркаванне. У чацвер наАпошні час Уладзімір Колас не быў такім заўважным у публічнай палітыцы. Хоць ён разглядаўся, як імаверны кандыдат на выбары ў 2006. Цяпер вось зноў з’явіўся на відных ролях.прэс-канферэнцыі ўсё абвесцім публічна».
Анатоль Лябедзька мяркуе, калі заўтра будуць вырашаныя ўсе пытанні, то заяўку ў Мінгарвыканкам могуць падаць адразу ж. У працы аргкамітэта бралі ўдзел АГП, «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», Хрысціянская дэмакратыя, Рада інтэлігенцыі.
Партыі БНФ і Руху «За свабоду» на паседжанні не прадстаўляў ніхто. «Спадзяюся, гэта вірус грыпу, а не палітычны вірус», — кажа Лябедзька.
Старшыню АГП не палохаюць абвінавачванні ў тым, што шэсце пройдзе да Бангалору. «Ніхто не замінае людзям проста прыйсці да Акадэміі. Цяпер самае галоўнае, каб прыйшло больш людзей, калі ў Расіі прыходзілі дзясяткі, то іх збівалі. Калі пачалі выходзіць дзясяткі тысячаў, то іх запаважалі».Дзень Волі адзначаецца ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918. Штогод у гэты дзень адбываюцца вулічныя акцыі пад