БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне памерла ахвяра скандальнага згвалтавання

29.03.2012 / 14:54

Аксане Макар было 18 гадоў.

У Данецкім апёкавым цэнтры памерла 18-гадовая Аксана Макар, якая стала ахвярай жорсткага згвалтавання, што скаланула Украіну. Паводле звестак следства, 10 сакавіка ў Мікалаеве трое мужчын заманілі ў кватэру Аксану Макар і згвалтавалі яе, пасля чаго, каб схаваць сляды злачынства, паспрабавалі спаліць.

Пацярпелая была шпіталізавана ў вельмі цяжкім стане, з моцнымі апёкамі 55% паверхні цела. Ёй ампутавалі руку і ступакі.

«У яе пачаўся моцны крывацёк з лёгкіх, потым спынілася сэрца. На жаль, праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы не дазволілі захаваць жыццё дзяўчыне. Мы зрабілі ўсё, што маглі», — сказалі дактары.

Аксане Макар, якая з 16 сакавіка знаходзілася на лячэнні ў Данецкім апёкавым цэнтры, зрабілі некалькі аперацый.

Затрыманых па падазрэнні ў  злачынстве, міліцыя адпусціла, а арыштавала толькі пасля вялікага розгаласу ў прэсе.

Газета Kiev Post назвала гэта «самым жахлівым злачынствам ва Украіне за апошнія гады».
У шэрагу гарадоў, у тым ліку і ў Мікалаеве, Адэсе і Харкаве, прайшлі дэманстрацыі пратэсту.
Двое з затрыманых — дзеці былых дзяржаўных чыноўнікаў.

Па ўкраінскім тэлебачанні былі паказаныя кадры таго, як адзін з трох абвінавачаных распавядаў следчаму, як менавіта быў здзейснены напад на Аксану Макар, і як затым яе загарнулі ў коўдру і падпалілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула