БЕЛ Ł РУС

Прадажнаму чыноўніку

15.04.2012 / 23:57

Рыгор Шэрда

Рэчаіснасць натхняе. Раней здавалася, што галоўны выток паэзіі — любоў. Але яна, хранічна зняважаная, ператварылася ў разумную, трывалую нянавісць, якая ўспыхвае калі-нікалі ў выглядзе тых жа вершаў…

Ты сумленне заклаў, падмануў ваяўнічае сэрца.
Толькі выгада — сэнс. Толькі сіла і хітрасць — закон.
Паспяховасць мінае, раз’юшаны лёс — застаецца.
І ніхто не заплача, калі паляціш пад адхон…

Ты разбэсціў душу. Паскаралі працэс падхалімы.
Ты ў чужое жытло вельмі часта прыходзіў бядой.
У цябе не было ні сяброў, ні ікон, ні Радзімы —
Толькі вера ў пасаду і лютыя псы пад рукой…

Хутка фініш, а там ганьба шыю зацягне пятлёю.
І на поўныя грудзі ужо не ўздыхнеш, як раней.
А знаёмыя д’яблы, якія не любяць спакою,
Давядуць да канца. На вачах у сапраўдных людзей…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула