БЕЛ Ł РУС

Затрымана Наста Шулейка

21.04.2012 / 14:17

nn.by

Прычыны затрымання грамадскай актывісткі невядомыя, але яна ўжо адбывае суткі на Акрэсціна.

Затрымана і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску актывістка маладзёвага руху Наста Шулейка.

Яна была затрымана вечарам 20 красавіка, паведаміла ў сваім фэйсбуку правабаронца Наста Лойка. За што затрымалі і асудзілі Насту Шулейку пакуль невядома.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Актывістка руху "Рэвалюцыя цераз сацыяльня сеткі" Наста Шулейка брала ўдзел у летніх акцыях моладзі 2011 г., арганізоўвала дапамогу тым, хто трапіў на Акрэсціна.

У лютым 2012 г. яна была адлічана з журфака БДУ «нібыта за непаспяховасць».

23 сакавіка 2012 г. Наста была асуджана судом Маскоўскага раёна Мінска на 5 сутак адміністрацыйнага арышту: напярэдадні моладзь у ГЦ «Сталіца» запусціла на паветраных балоніках пад купал гандлёвага цэнтра вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

11 красавіка Наста разам з аднадумцамі была затрыманая падчас адкрыцця мемарыяльнага знаку «Рака памяці», прысвечанага ахвярам тэракту ў метро, нібыта за лаянку. На наступны дзень суддзя Марына Запаснік аштрафала дзяўчыну на 2 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула