БЕЛ Ł РУС

З 1 ліпеня адмяняюць бясплатны праезд для студэнтаў у Мінску

25.04.2012 / 14:50

У Мінску бясплатны праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў плануецца адмяніць з 1 ліпеня. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама, такое рашэнне прынята 25 красавіка на сесіі Мінгарсавета.

Адмена льготы не распаўсюджваецца на навучэнцаў агульнаадукацыйных школ горада. Праект рашэння сесіі Мінгарвыканкама падлягае рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Як заяўляў раней старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, магчыма, у жніўні будзе разгледжана пытанне аб вяртанні бясплатнага праезду для студэнтаў з верасня гэтага года.

Нагадаем, што 13 верасня 2011 года сталічныя ўлады ўвялі бясплатны праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска для студэнтаў і навучэнцаў ПТВ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ВНУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула