У Нямеччыну арбайтаркамі: 19-гадовы вербаваў дзяўчат у прастытуткі
Спынена спроба вывазу беларускіх дзяўчат за мяжу для аказання інтымных паслуг.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, двое жыхароў Германіі пазнаёміліся з
Аднак да замежнага публічнага дома яны так і не дабраліся — па дарозе ўсіх затрымалі аператыўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі сталічнага ГУУС сумесна з калегамі з МУС і Партызанскага РУУС Мінска.
У дачыненні да грамадзян Германіі і беларускага студэнта Партызанскім (Мінска) аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за ўцягванне ў прастытуцыю, што цягне за сабой да 10 гадоў пазбаўлення волі.