БЕЛ Ł РУС

Vinsent прэзентуе на «Нашай Ніве» новы сінгл «Ні кроку назад»

9.05.2012 / 12:51

ЮУ

Сінгл падрыхтаваны адмыслова да вялікага канцэрта ў клубе «Re:publiс», які адбудзецца сёння.

«Ні кроку назад» — гэта першая студыйная праца, запісаная з жывым складам, з якім Vinsent ужо паспеў даць шмат канцэртаў у Беларусі і за мяжою, выдаць шэсць канцэртных кліпаў і «Жывы DVD» .

Да таго ж песня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Падчас працы над ім Андрэй Курэйчык, сцэнарыст і мастацкі рэжысёр праекту, асабіста прапанаваў Vinsent’у, які зняўся ў фільме, зрабіць кліп на гэтую песню

Творчы рост Vinsent’а за апошнія некалькі гадоў уражвае — ён паспеў сабраць вакол сябе сапраўды таленавітых музыкаў, змяшаў рэп з рокам, і прымусіў гэты кактэйль гучаць.

Кліп на новую песню можна будзе ўбачыць на канцэрце Vinsent’а ў клубе «Re:publiс», які адбудзецца 9 траўня. Кошты квіткоў: 30 т. (папярэдне), 40 т. (у дзень канцэрту), 60 т. (месца за столікам).

Даведка і замова квіткоў: +375 29 782 88 81

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула