БЕЛ Ł РУС

Казахстан зацікаўлены ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў

10.05.2012 / 21:49

Умовы развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў Беларусі і Казахстана, а таксама перспектывы прамысловай кааперацыі дзвюх краін абмеркаваныя 10 мая ў Мінску на сустрэчы намесніка прэм’ер міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй праўлення казахстанскага Фонду нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына» Умірзакам Шукеевым.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Шукееў заявіў на сустрэчы, што Казахстан зацікаўлены браць удзел у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. «Мы былі б зацікаўлены набыць пакеты акцый прадпрыемстваў у цэлым шэрагу сектараў беларускай эканомікі», — удакладніў ён.

Румас прапанаваў разгледзець магчымасці развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па некалькіх кірунках, у іх ліку транспарт і лагістыка.

Беларусь знаходзіцца на перасячэнні найбуйнейшых міжнародных транспартных калідораў, што дазваляе развіваць на парытэтнай аснове супрацоўніцтва ў сферы транспарту, перш за ўсё чыгуначнага і аўтамабільнага.

Казахстан праяўляе цікавасць да стварэння на тэрыторыі Беларусі сучаснага тэрмінала для перавалкі і захоўвання збожжа на шляху яго транспарціроўкі еўрапейскім спажыўцам.

Нагадаем, чакаецца, што прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў наведае Беларусь з афіцыйным візітам 12–14 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула