БЕЛ Ł РУС

«Коммерсант»: Пуцін выбраў Беларусь для першага замежнага візіту

14.05.2012 / 09:26

МБ

Спачатку меркавалася, што мэтай першай замежнай паездкі Пуціна ў якасці прэзідэнта будзе Казахстан.

Пасля таго як стала вядома, што замест Уладзіміра Пуціна на саміт G8 паедзе прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, крыніца «Коммерсанта» ў Крамлі паведаміла, што прэзідэнт Расіі свой ​​першы замежны візіт здзейсніць «у адну з постсавецкіх краін».

Спачатку меркавалася, што мэтай першай замежнай паездкі Пуціна будзе Казахстан, куды прэзідэнт меўся заехаць у пачатку чэрвеня па шляху ў Пекін, дзе пройдзе саміт ШАС. Аднак, як стала вядома «Коммерсанту», першай дзяржавай, якую наведае прэзідэнт Расіі, стане ўсё ж Беларусь.

Беларусь наймацней залежыць ад Расіі ў рамках так званай «саюзнай дзяржавы» і Мытнага саюза. Каб утрымаць Беларусь у сваёй сферы ўплыву, Расія надае ёй да сямі мільярдаў даляраў у год у форме зніжаных цэн на газ і нафту. На беларускім прыкладзе Масква хацела б прывабіць іншыя краіны былога СССР у імперыю новага ўзору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула