Пасол Кабякоў: Пакупнікоў «Беларуськалія» за абвешчаную цану пакуль няма
Нагадаем, што Лукашэнка прапаноўвае прадаць яго за 32 млрд даляраў.
Мінск гатовы прадаць расійскаму боку прадпрыемства «Беларуськалій», але пакуль няма ахвотных заплаціць абвешчаную цану, паведаміў пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Андрэй Кабякоў, паведамляе Інтэрфакс.
«Прапановаў ад расійскага боку, якія адпавядалі б гэтай цане, не было. Кошт названы, калі ёсць ахвотныя, мы гатовыя размаўляць»,— сказаў ён у чацвер на
«Калі згоды няма, то няма пакуль і здзелкі»,— дадаў пасол, адзначыўшы, што кошт расце з улікам інфляцыі.
Нагадаем, што ў аўторак
«Мы ніколі не будзем прадаваць кантрольны пакет «Беларуськалія», — заявіў ён журналістам.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці праходзяць перамовы з кампаніяй Indian Potash Ltd, якая раней выказвала зацікаўленасць купіць долю «Беларуськалія» або заключыць з беларускім бокам доўгатэрміновы кантракт, першы
У той жа час Лукашэнка, выступаючы ў парламенце з пасланнем да народа і дэпутатаў 8 мая, заявіў, што Беларусь гатова прадаць «Беларуськалій» за 30–32 млрд даляраў.
«Мы гатовыя, я ўжо які раз паўтараю, прыватызаваць нават „Беларуськалій“, дзе рэнтабельнасць 70–100%. Але гэта пытанне цаны.
І цану мы назвалі — сёння гэта ўжо не 30 мільярдаў, а 32 мільярды даляраў. Ахвотныя — прыходзьце. Няма ахвотных. Ну што ж… Няма і няма. Прадпрыемства сёння працуе, людзі атрымліваюць заработную плату, мы гандлюем калійнымі ўгнаеннямі лепш, чым любая кампанія ў свеце».
***
«Беларуськалій» з’яўляецца адным з трох найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветным рынку. Доля прадпрыемства ў сусветнай вытворчасці калійных угнаенняў складае каля 15%, у сусветным экспарце калію — звыш 16%.